Святлана Алексіевіч: Крызіс стаў для ўладаў найлепшай апазіцыяй
Еўрарадыё наведала міжнародную кніжную выставу-кірмаш “Кнігі Беларусі-2009”, якая ў гэтыя дні праходзіць у Мінску Чарга за аўтографамі да Святланы Алексіевіч не спынялася ні на хвіліну. Пісьменніца прызналася Еўрарадыё, што ў першы дзень выставы менш чым за гадзіну яна падпісала каля 50 сваіх кніжак.
Святлана Алексіевіч: “Я сяджу тут звычайна не больш за гадзіну. Учора я кніг 50 падпісала. Добрыя словы кажуць. Я вельмі радая, таму што я даўно ўжо не мела магчымасці размаўляць са сваімі людзьмі, са сваімі чытачамі, бо я ў канфлікце з уладамі. У мяне былі гэтыя праблемы. Але, відаць, крызіс апынуўся найлепшай апазіцыяй”.

На выставе можна сустрэць не толькі знакамітых творцаў, але і пачаткоўцаў. Ілюстратар выдавецтва “Планета Людзей” Таццяна Тумашык удзельнічае у выставе ўпершыню. Такім стартам можна ганарыцца.
Таццяна Тумашык: “Гэта мае першыя дзве кніжкі: “Оскар і мадам Ружа” і “Чалавек, які саджаў дрэвы”.
Тое, што Таццяна тут пачатковец, відаць і па чарзе за аўтографамі, а дакладней, па яе адсутнасці.
Не ўсе наведвальнікі выставы-кірмашу змаглі знайсці тое, што шукалі. Так, адзін з прысутных незадаволены, што не змог знайсці кніжкі з сучасным поглядам на гісторыю Ўкраіны на стэндзе нашых паўднёвых суседзяў. Тое ж і з гісторыяй Беларусі.
Наведвальнік: “Яшчэ нічога не купіў. Шукаў сучасны погляд на гісторыю Украіны ва ўкраінцаў. Няма. Сучасны погляд нашых вучоных на рускай мове па гісторыі Беларусі пакуль таксама не знайшоў. Трэба гісторыю - адкуль нашыя продкі, хто мае рацыю, хто вінаваты...”.
Кніжак па сучаснай палітычнай сітуацыі Ізраіля, у прыватнасці пра канфлікт з Палестынай, няма і на ізраільскім стэндзе. Гэта наўмысна, каб не палітызаваць выставу, патлумачыла Еўрарадыё супрацоўніца Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтра:
“Канечне, пытаюцца. Але мы не бралі сюды літаратуру пра араба-ізраільскі канфлікт. Не хочацца палітызаваць. Але з іншага боку, я вам скажу, што мы прынеслі на выставу... вось прыклад талерантнасці... “Увядзенне ў Іудаізм для мусульманаў” і “Увядзенне ў іслам для габрэяў”, а таксама “Шляхі дыялогу”.
На кірмашы таксама прадстаўленая літаратура Кітая, Ірана, Таджыкістана, Нямеччыны, Францыі, Паўднёвай Карэі ды іншых краінаў. Усяго - 25 прадстаўнікоў. Наведвальнікі выставы могуць не толькі набыць патрэбную літаратуру, але і паразмаўляць за жыццё з носьбітамі мовы, напрыклад, кітайскай.
Ван Шо Ні: “Тут у Мінску шмат студэнтаў вывучае кітайскую мову. І шмат з іх з нам добра размаўлялі па-кітайску. Людзі задавалі нам шмат пытанняў. І мы адказвалі. Расказалі, якая прыгажосць у Кітаі. Многія пыталіся, як гатаваць кітайскую кухню, распытвалі пра кітайскія ВНУ і падарожжы ў Кітай. Таксама шмат пыталіся пра Алімпіяду ў Кітаі”.
Выстава-кірмаш працягнецца да суботы. У вас яшчэ ёсць шанец пабачыцца і паразмаўляць з прадстаўнікамі амбасадаў і з вядомымі пісьменнікамі, паўдзельнічаць у конкурсах і выйграць прызы.