Сям'я заўзятараў з Беларусі трапіла ў аўтааварыю ў Польшчы

Сям'я заўзятараў з Беларусі трапіла ў аўтааварыю ў Польшчы

Сям'я заўзятараў з Беларусі трапіла ў аўтааварыю ў Польшчы. 15 студзеня Андрэй Зайко, яго жонка Алёна і сын Кірыл на ўласным аўтамабілі ехалі на чэмпіянат Еўропы па гандболе, на якім выступае беларуская зборная. У аўтааварыі загінула Алёна Зайко, сын Кірыл у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы ў Лодзі, яму зрабілі аперацыю, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола.

БФГ, трэнерскі штаб зборнай Беларусі, гульцы нашай каманды, заўзятары выказваюць глыбокія спачуванні сям'і Андрэя Зайко.