Сяржанта вайсковай акадэміі абвінавачваюць у падглядванні за курсанткамі
Скандальная гісторыі адбылася ў ЗША ў прэстыжнай вайсковай акадэміі Вэст-Пойнт.
Як піша газета New York Times, сяржант Майкл Маклендан тайна здымаў на відэакамеру дзяўчат-курсантак, у тым ліку ў ваннай без вопраткі. Сярод пацярпелых, як мінімум, 12 чалавек. Якая адказнасць пагражае сяржанту, пакуль невядома, праводзіцца расследаванне.
Дарэчы, паводле статыстыкі Пентагона, колькасць сэксуальных злачынстваў у амерыканскай арміі за мінулы год склала каля 26 тысяч.
Фота — armybase.us