Сёлета энергаёмістасць беларускага ВУП знізілася на 12,7%
Паводле апошніх звестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, у першым паўгоддзі 2007 года энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукта знізілася на 12,7%. Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2007 год плануецца паніжэнне гэтага паказчыку на 6-7%, на паўгоддзе – на 4%. Аб'ём ВУП за сем месяцаў 2007 года павялічыўся на 8,8%. Прыкладна такі ж рост прадэманстравалі аб'ем прамысловай вытворчасці (на 7,8%) і прадуктыўнасць працы (на 8%)
У той жа час вытворчасць спажывецкіх тавараў у параўнанні са студзенем – ліпенем 2006 года знізілася на 1% пры гадавым прагнозе росту на 9-10%.
"БелаПАН"
У той жа час вытворчасць спажывецкіх тавараў у параўнанні са студзенем – ліпенем 2006 года знізілася на 1% пры гадавым прагнозе росту на 9-10%.
"БелаПАН"