Сёння ў Віцебску адбудуцца першыя канцэрты ў рамках “Славянскага базару”

Першыя канцэрты "Славянскага базару" адбудуцца ў Летнім Амфітэатры Віцебска 10 ліпеня. У 18.00 пачнецца юбілейны вечар кампазітара Ігара Лучанка "Клапатлівае сэрца", у якім, сярод іншых, прымуць удзел Іосіф Кабзон, Аляксандра Пахмутава, Мікалай Дабранраваў, Якаў Навуменка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка і іншыя.
У 22.00 у Летнім Амфітэатры пачнецца канцэрт Максіма Галкіна "Вечар гумару", у ноч з 10 на 11 ліпеня, у 1.30, "Еўрафэст" прадставіць на галоўнай арэне фэсту мастацтваў вялікі канцэрт пад назвай "Зоркі "Еўрабачання".

Чакаецца, што ў рамках канцэрту ў Летнім Амфітэатры выступяць удзельнікі і пераможцы дзіцячага і дарослага міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", у тым ліку і Дзіма Білан. Урачыстае адкрыццё "Славянскага базару ў Віцебску" адбудзецца ў пятніцу, 11 ліпеня. Фэст працягнецца да 18 ліпеня.

"Інтэрфакс"