Сёння ў Віцебску будуць судзіць за разгортванне бела-чырвона-белага сцяга

Апазіцыянер паспеў толькі яго разгарнуць — і да яго адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, паведамляе Радыё Свабода.

Пачатак судовага паседжання — у 15.30. Разбіраць справу Барыса Хамайды будзе суддзя Алена Цыганкова. Адразу пасля затрымання 3-га студзеня яна адмовілася судзіць апазіцыянера і адправіла складзены міліцыянтамі пратакол на дапрацоўку. Бо супрацоўнікі міліцыі не пазначылі, што за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — а менавіта ў гэтым вінавацяць спадара Хамайду — ён быў затрыманы ўжо не ўпершыню.