Тэхнічная місія АБСЕ збірае ў Беларусь доўгатэрміновую місію назіральнікаў
Тэхнічная місія Бюро па дэмакратыі і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ рэкамендуе накіраваць у Беларусь доўгатэрміновую місію для назірання за прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным па выніках візіту ў Мінск. Як нагадвае БелаПАН, місія наведала Беларусь 27—29 верасня. У Беларусь рэкамендуецца накіраваць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў. Яны будуць сачыць за ходам выбарчага працэсу па ўсёй краіне. Тэхнічная місія таксама рэкамендуе накіраваць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў. Яны будуць сачыць за працэсам галасавання непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама назіраць за падлікам галасоў і запаўненнем пратаколаў выбарчымі камісіямі.
Рэкамендавана таксама, каб кароткатэрміновыя назіральнікі пачалі сваю працу раней, каб мець магчымасць сачыць за ходам датэрміновага галасавання.
Місія доўгатэрміновых назіральнікаў плануе прыбыць у Беларусь у сярэдзіне лістапада. Кіраўнік місіі ды яе персанальны склад пакуль не вызначаны. Працэс фармавання місіі плануецца пачаць неўзабаве.