Толькі 9 з 2 тысяч гомельскіх прадпрымальнікаў не парушылі заканадаўства

З пачатку 2010 года падатковыя інспектары праверылі больш за 2 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Гомельскай вобласці. Парушэнні заканадаўства не ўстаноўлены толькі ў 9 прадпрымальнікаў з 2 тысяч.

Ад прадпрымальнікаў-парушальнікаў у бюджэт вобласці паступіла амаль 2 мільярда рублёў, паведамляе БелаПАН.