Трактар сутыкнуўся з міжнародным цягніком, загінуў трактарыст (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося 15 кастрычніка ў Лунінецкім раёне.
Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", на пераездзе ў Сінкевічах трактар спыніўся, а пасля нечакана рвануў з месца і ўрэзаўся ў лакаматыў цягніка міжнародных ліній "Брэст-Масква". Трактарыста выкінула з машыны, 41-гадовы мужчына памёр на месцы. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Калі б трактар пратараніў вагон, ахвяраў было б больш.
Затрымка на Сінкевічскім перагоне, дзе быў заменены лакаматыў цягніка, склала 50 хвілін. Праверку па факце аварыі праводзіць Следчы камітэт.



Фота — "Медыя-Палессе"