“Троіца” выступіла ў Брэсце, хаця гітарысту і мерзлі пальцы (фота)
Іван Кірчук, вядомы арт-фолк-музыка, быў у Брэсце трэці раз. Гэтым разам з новым дыскам “Сон-трава”, які выйшаў за мяжой і разыйшоўся ў Польшчы, Нямеччыне ды Бельгіі. Цяпер стараннямі фірмы “Вэст-рэкардз” прадаецца і ў Беларусі. Брэсцкая публіка цёпла вітала Кірчука, гітарыста Дзмітрыева і бубнача Кавалёва. Адно кепска: у зале было халаднавата, і ў Юрыя Дзмітрыева мерзлі пальцы. Квіток каштаваў 20 тыс. беларускіх рублёў, аднак нягледзячы на гэта, сабралася 300 гледачоў. 25 снежня ў “Tройцы” канцэрт у Мiнску.
Іван Кірчук распавёў карэспандэнту Еўрарадыё, што “Тройца” не перасякаецца ні з “Песнярамі”, ні з “Палацам”: у Мулявіна была стаўка на шматгалоссе, Алег Хаменка больш робіць стаўку на тэхніку.
Карэспандэнт Еўрарадыё запытаўся пра песню “7 чарачак”: У песні хлопец просіць 7 чарачак. Ці гэта часам не канфліктуе з тэзай, што беларусы раней амаль не пілі?
Іван Кірчук: Калі я сядзеў па архівах, у экспедыцыях, дык даведаўся, што гэта чыстая праўда. Раней гэта быў чыста рытуальны напой. Пілі яго драўлянымі лыжкамі.
Іван Кірчук распавёў, што на сайце гурта troica.net ёсць толькі адзін кліп, які клікнулі 17 тыс. разоў.
Фота аўтара