У 2010 годзе ў Мінску пабудуюць каля 2 мільёнаў квадратных метраў жылля

У наступным годзе ў Мінску плануецца пабудаваць каля 2 мільёнаў квадратных метраў жылля. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення рэгулявання забудовы Аляксей Вага.
Ён адзначыў, што тэмпы жыллёвага будаўніцтва ў сталіцы павялічваюцца з кожным годам. Так, калі летась быў план 1 мільён 200 тысяч квадратных метраў, то ўжо сёлета будаўнікі павінны здаць каля 1,5 мільёна.

Тым не менш жадаючых палепшыць жыллёвыя ўмовы ў сталіцы па-ранейшаму нямала: у чэргах каля чвэрці мільёна мінчукоў, прычым амаль палова з іх — маладыя сем'і, адзначае агенцтва “Мінск-навіны”.