У актывіста руху “За Свабоду” міліцыянты забралі мабільны тэлефон
Актывіста руху “За Свабоду” Змітра Падрэза затрымалі сёння ў Мядзелі. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. У Падрэза міліцыянты забралі мабльны тэлефон, налепкі да “Еўрапейскага
маршу” і загадалі сёння ў другой палове дня з’явіцца ў мясцовы аддзел
КДБ. Актывіст адмовіўся распавядаць міліцыянтам, дзе ён узяў налепкі і
заявіў, што не пойдзе ў КДБ без позвы.
Хартыя-97
Хартыя-97