У Андрэя Касціцына да ўдзелу ў чэмпіянаце свету застаўся адзін крок

Нападаючы нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі і канадскага "Манрэаля" Андрэй Касціцын хутчэй за ўсё паўдзельнічае ў чэмпіянаце свету, які стартуе 24 красавіка ў Швейцарыі. 
У трэцім матчы 1/8 фінала Кубка Стэнлі "Манрэаль" пацярпеў паражэнне ад "Бостана" з лікам 2:4 (1:1, 1:2, 0:1). Такім чынам, лік у серыі стаў 3:0 на карысць "Бостана".

Нагадаем, серыя працягваецца да 4 перамог. Наступны паядынак запланаваны на 22 красавіка ў Манрэалі, а, калі спатрэбіцца, 25-га (у Бостане), 27-га (у Манрэалі) і 29-га (у Бостане) красавіка.