У Астраўцы сёння пройдзе суд над кіраўніком раённай арганізацыі АГП
Суд над кіраўніком Астравецкай раённай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Уласевічам пройдзе сёння ў Астраўцы. Яго абвінавачваюць у стварэнні перашкоды ў аглядзе жытла пажарным інспектарам. Сам Уласевіч лічыць гэтую справу палітычнай і звязвае яе ў тым ліку і з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі. Як паведамляе сайт ucpb.org, Мікалай Уласевіч яшчэ летась спрабаваў узгадніць з пажарнай інспекцыяй размяшчэнне ў сваім доме юрыдычнага адрасу мясцовай арганізацыі АГП. Аднак пажарны інспектар знайшоў аж 17 парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Дарэчы, за няпоўны год інспектары збіраліся правесці ўжо чацвёрты агляд дома Ўласевіча.