У Баранавічах аштрафавалі прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса

На 1 мільён рублёў аштрафаваны баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Яго пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў райцэнтры 11 лютага.  Нагадаем, Чарнавуса мусілі асудзіць яшчэ ўчора, але суду не хапіла сведак: іх не было ні з боку міліцыі, ні з боку ідэалагічнага аддзела гарвыканкама. Менавіта “ідэолагам” баранавіцкія прадпрымальнікі прынеслі за два тыдні да акцыі ліст з просьбай дазволіць мітынг.

Гарвыканкам мітынг забараніў, але прадпрымальнікі ўсё ж выйшлі на вуліцу.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы