У Баранавічах будуць зносіць баракі ХІХ стагоддзя
Баракі, пабудаваныя ў 1886 годзе ў Баранавічах, будуць знесеныя. У адным з іх зробяць філіял мясцовага музея. Праўда, баракамі гэтыя дамы з таўшчэзных хваёвых бярвенняў назваць складана, бо яны нічым не нагадваюць сталінскія пабудовы. За сваю гісторыю баракі ў Баранавічах паспелі пабыць Стаўкай галоўнакамандуючага ў Першую сусветную вайну, лазарэтам, лагерам для ўцекачоў. Жылі тут таксама афіцэры і сержанты Савецкай Арміі.
І зараз гэтыя дамы не пустуюць. Але для будаўніцтва шматпавярховак для тых жа вайскоўцаў патрэбна зямля. Таму і зносяць старыя, хоць яшчэ і моцныя дамы царскага часу.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы