У Баранавічах майстар па неасцяроджнасці скалечыў працаўніцу

У Баранавічах распачатая крымінальная справа з-за цяжкага цялеснага пашкоджання на рабочым месцы працаўніцы баваўнянага аб’яднання. Памочнік майстра, не спраўдзіўшы бяспечнасць станка, уключыў машыну. Туды зацягнула руку жанчыны. Рука моцна зраненая, ёсць пераломы.