У Баранавічах медыкі заклікаюць людзей не піць ваду з-пад крана

Колькасць энтэравірусных інфекцый, якія выклікаюць кішэчныя расстройствы, расце ў Баранавічах. Мясцовыя медыкі заклікаюць людзей не піць ваду з-пад крана.  Паводле інфармацыі сайта intex-press.by, летась у Баранавіцкім раёне было выяўлена 79 выпадкаў такіх інфекцый (у 2008-м іх было толькі 15). Амаль чвэрць з ліку хворых — дзеці да 14 гадоў.