У Баранавічах распачатая крымінальная справа за палітычныя графіці

Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальную справу ў адносінах актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Віктара Парначова. Яго абвінавачваюць у палітычных графіці.
Нагадаем, Віктар Парначоў быў затрыманы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня. Тады некалькі чалавек нанеслі на будынак гарадскога суду напдпісы: “Спыніць пераслед МФ” і “Спыніць пераслед дэмакратычнай моладзі!”. Міліцыянтам удалося затрымаць толькі Парначова.

Раней за палітычныя графіці быў асуджаны актывіст “Маладога фронту” Артур Фінькевіч. Ён адбывае пакаранне на “хіміі” ў магілёўскай спецкамендатуры.

Агулам у краіне за графіці асуджана каля дзесятка чалавек, але следства і суды кваліфікавалі іх дзеянні як пашкоджанне маёмасці і злоснае хуліганства.

Вясна