У Баранавічах стала значна больш людзей, якія ўжываюць амфетамін

Нарколагі ананімнага кансультавання з Баранавічаў паведамляюць, што значна павялічылася колькасць людзей, якія ўжываюць амфетамін.
У кабінеты па шпрыцы ёмістасцю 1 мл звяртаюцца нашмат болей пацыентаў. Шпрыц такой ёмістасці ўжываецца менавіта для амфетаміну, для опійных ін'екцыяў патрэбны большы аб'ём.

У наркадыспансеры паведамілі, што з 218 залежных, якія стаяць на ўліку, толькі 4 ужываюць псіхастымулятары. Аднак прытым медыкі папярэджваюць, што ўсе лічбы, звязаныя з наркаманіяй, варта памнажаць на 10 - і тады паўстане карціна, блізкая да рэальнасці.