У Беларусі адмянілі абавязак атрымання дазволу на выраб пячатак і штампаў
У Беларусі адменены абавязак атрымання дазволу на выраб пячатак і штампаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства юстыцыі.
Раней дазволы на выраб пячатак і штампаў выдаваліся рэгіструючымі органамі ў парадку, устаноўленым мінюстам.
Цяпер іх могуць вырабляць пры прадстаўленні юрыдычнай асобай статута (устаноўчага дагавора для камерцыйнай арганізацыі, што дзейнічае толькі на падставе устаноўчага дагавора) са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі, для індывідуальных прадпрымальнікаў — пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
БелаПАН