У беларускага ўраду ёсць толькі тры выхады з сітуацыі — “Коммерсантъ”

“Газпром” не мае намеру адступаць у справе ўрэгулявання энергетычнага канфлікту з Беларуссю. Пра гэта газеце “Коммерсантъ” паведаміў ананімны прадстаўнік расійскай кампаніі. Паводле яго словаў, у беларускага ўраду ёсьць тры выхады з сітуацыі: нічога не рабіць, тады газ будзе адключаны; аплаціць і зняць праблему; прапанаваць “Газпрому” нешта іншае, што б яго задаволіла.

“Коммерсантъ” сцвярджае, што ў Беларусі няма магчымасці зацягваць урэгуляванне канфлікту. У газавыя сховішчы летам запампоўваюць газ, а не адбіраюць. Акрамя таго, трубаправодная сістэма запоўненая толькі напалову.

У сувязі з тым, што скарачэнне паставак газу чакаецца ў пятніцу, а ў выходныя прамысловасць спажывае менш газу, асноўныя праблемы ў беларускіх прадпрыемстваў могуць пачацца з панядзелку.

Хартыя-97