У Брэсце дэпутаты з апазіцыянерамі абмяркуюць ход прэзідэнцкай кампаніі
У адміністрацыі Маскоўскага раёну Брэста сёння запланавана сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі з дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў, паведамляе Радыё Свабода. Брэсцкая абласная арганізацыя АГП, партыя "Справядлівы свет", а таксама абласная арганізацыя БСДПГ (Грамада) звярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай абмеркаваць ход прэзідэнцкай кампаніі.
Народныя абраннікі спачатку папрасілі перанесці сустрэчу. Дэпутатка Ганна Анішчук наагул так і не адказала на запыт. А гэта парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян, кажа старшыня Брэсцкай АГП Мікалай Коўш.
Аднак сёння сустрэча ўсё ж мае адбыцца.