У Брэсце два аўтамабілі адначасова ў розных месцах упалі з моста
Незвычайнае здарэнне адбылося ўчора вечарам у Брэсце. Дзве іншамаркі па невядомых прычынах ўпалі з аўтамабільнага моста цераз чыгунку. Спачатку "Гольф" не паслухаўся кіроўцу-дзяўчыну і з вышыні трох метраў упаў на паралельную вуліцу ўнізе. Па словах афіцэра ДАІ, чаму машына з'ехала з моста, пакуль невядома. Кіроўца дастаўленая ў гарадскую бальніцу, дзе была шпіталізаваная.
З драпінамі ілба і вывіхам пляча ў той самай траўматалогіі апынуўся і кіроўца "Фольксвагена-Мегана", які тры разы кульнуўся з максімальнай вышыні 10 метраў. Як сказаў афіцэр ДАІ, які складаў пратакол здарэння, ён быў непрышпілены.
Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што, магчыма, прычынай усяму - збег абставінаў, але ніяк не містыка. Праўда, нумар аднаго аўтамабіля пачынаецца лічбамі 1313...