У Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях патаннее мяса — загад
Чыноўнікі тлумачаць, што Брэсцкі, Гродзенскі аблвыканкамы і камітэт па сельскай гаспадарцы Мінскага аблвыканкама парушылі антыманапольны закон.
У другім квартале чыноўнікі названых органаў улады прынялі акты аб павелічэнні закупачных цэн на свіней арганізацыям аграпрамысловага комплексу. Аднак антыманапольным заканадаўствам Беларусі ўстаноўлена забарона на прыняцце актаў, якія абмяжоўваюць самастойнасць гаспадарчых суб'ектаў і ствараюць дыскрымінацыйныя ўмовы.
У сувязі з гэтым Мінэканомікі прыняло меры па ліквідацыі парушэнняў. Дзяржорганам мясцовага кіравання Гродзеншчыны, Брэстчыны і Міншчыны неабходна забяспечыць зніжэнне закупачных цэн на свіней і, адпаведна, адпускных цэн на свініну, паведамляе БЕЛТА.