У цэнтры Гомеля злодзеі скралі рэкламны ровар з 7-метровай вышыні
Акцыя пад дэвізам "Прыцягнення зараджаных тарыфаў" адной з кампаній мабільнай сувязі прыцягнула да сябе не толькі новых абанентаў, але і аматараў чужога дабра. Як піша “Гомельская праўда”, падчас прасоўвання новага тарыфу да білборда прымацавалі сапраўдны горны ровар. Ацаніць гэтае вынаходства паспелі пакуль што невядомыя грамадзяне. Зламыснікі знялі ровар з сяміметровай вышыні.
Нестандартную рэкламу вырашана аднавіць, аднак цяпер для яе аховы будуць прынятыя асаблівыя меры.
Нестандартную рэкламу вырашана аднавіць, аднак цяпер для яе аховы будуць прынятыя асаблівыя меры.