У цэнтры Масквы міліцыянты затрымалі беларускага крымінальнага аўтарытэта
Учора ўвечары ў цэнтры Масквы быў затрыманы беларускі крымінальны "аўтарытэт" па мянушцы “Біра”.
45-гадовы Ўладзімір Бірукоў знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па ініцыятыве беларускай міліцыі. “Злодзею ў законе” інкрымінуюць легалізацыю злачынных прыбыткаў, ухіленне ад падаткаў, махлярства і вымагальніцтва.
Бірукоў нарадзіўся ў Бабруйску. Гэты горад ён і кантраляваў. Усяго да сярэдзіны 1990-х у Бабруйску дзейнічалі больш за 300 актыўных чальцоў злачыннай групоўкі. Бандыты кантралявалі гарадскія рынкі, абкладалі данінай камерсантаў. У сферу іх інтарэсаў уваходзілі не толькі прыватныя прадпрымальнікі, але і дзяржпрадпрыемствы.
Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Беларусі, пытанне аб экстрадыцыі Бірукова ў Беларусь не разглядаецца, таму што ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі.
“Інтэрфакс”