У цісканіне каля Мекі загінулі больш за 300 паломнікаў

У цісканіне каля Мекі загінулі больш за 300 паломнікаў

У Саудаўскай Аравіі каля Мекі адбылася трагедыя падчас цісканіны ў натоўпе паломнікаў. Як паведамляе BBC са спасылкай на саудаўскую службу грамадзянскай абароны, загінулі па меншай меры 310 чалавек. Яшчэ каля 450 чалавек атрымалі калецтвы.

Цісканіна адбылася недалёка ад Мекі, дзе паломнікі здзяйснялі апошнія абрады хаджу.

Шпіталізаваныя 197 чалавек, 66 з іх — жанчыны. 16 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.

У хаджы ў Меку прымаюць удзел больш за мільён чалавек. Штурханіна і цісканіна падчас хаджу здараліся неаднаразова. Так, у 1990 годзе ў адным з тунэляў ў Мецы падчас цісканіны загінулі больш за 1400 чалавек.

Фота: AP