У Докшыцах п'яны кіроўца збіў інваліда і ўцёк, мужчына загінуў

У Докшыцах увечары 12 студзеня пад колы аўтамабіля патрапіў інвалід другой групы. 51-гадовы мужчына загінуў. Кіроўца, які быў у стане алкагольнага ап'янення, з месца здарэння з'ехаў.

У пяці раёнах вобласці ўвялі план "Перахоп". Як інфармуе тэлеканал АНТ, праваахоўнікі знайшлі аўтамабіль, які здзейсніў наезд, па малюнку пратэктара шын з месца дарожна-транспартнага здарэння. Дарэчы, ён стаяў зусім блізка. На дне "Мазды" знайшлі сляды крыві.

Адзначаецца, што на момант затрымання кіроўца аўтамабіля быў у стане алкагольнага ап'янення і ўжо дае паказанні. Крымінальная справа распачатая па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Прызначаныя экспертызы.

Фота: AFP