У Ганцавічах праз эканомію не змаглі ў час паставіць дыягназ пацярпелым
Шасцёра жыхароў Ганцаўшчыны, якія патрапілі ў мінулую нядзелю ў цэнтральную раённую бальніцу з траўмамі, вымушаныя былі абысціся без рэнтгена і, адпаведна, без пастаноўкі дакладнага дыягназу — для гэтага не маглі знайсці ўрачоў. Рэнтген пацярпелым зрабілі толькі на наступны дзень. Як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", дактарам, якія робяць рэнтген, павінны за працу ў выходныя даплочваць 50% ад стаўкі. Быў складзены і падпісаны галоўным урачом шпіталя адпаведны графік, які называецца "дзяжурства на даму".
Але адміністрацыя шпіталя адмаўляецца даплочваць дактарам гэтыя 50% — няма сродкаў. Таму ў выходныя лекараў, якім згодна з графікам трэба дзяжурыць дома, не знайсці і не выклікаць на месца працы. Як вынік — чацвёра хворых апынуліся ў шпіталі без належнага дыягназу, а дваіх, якім патрэбна была флюараграфія, увогуле адправілі з бальніцы да панядзелка дамоў.