У Ганцавічах за таптанне газона адбіраюць палову заробку
Ганцавіцкія камунальнікі развесілі абвесткі, у якіх папярэджваюць: за заход на газоны штраф складае ад 0,1 да 0,5 месячнага заробку парушальніка. Мясцовыя жыхары абураныя: паводле заканадаўства, штрафы налічваюцца на аснове базавых велічыняў. Камунгас сваё новаўвядзенне не каментуе: адказная асоба ў адпачынку.