У Гомелі адбудзецца паседжанне беларусістаў з Еўропы і Беларусі

7-га і 8-га кастрычніка ў  Гомелі пройдуць міжнародныя навуковыя чытанні пад назвай “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”. Мерапрыемства збярэ вакол сябе як беларусістаў з Гомеля і Мінска, так і прадстаўнікоў Нямеччыны, Польшчы, Расіі і Ўкраіны. Першы дзень мерапрыемства  будзе прысвечаны творчасці славутага пісьменніка Гомельшчыны — Івана Навуменкі. У другі дзень удзельнікі канферэнцыі з пленарным паседжаннем наведаюць Мазыр і малую радзіму пісьменніка — вёску Васілевічы Рэчыцкага раёна.

Нагадаем, што ў гэтым годзе адзначаецца 85-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі, у гонар якога, дарэчы, прайшло святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Хойніках.