У Гомелі затрымалі хулігана, які маляваў на будынках нацысцкія сімвалы

Нацысцкія сімвалы маляваў на фасадах будынкаў у Гомелі 25-гадовы беспрацоўны. Днямі ён быў затрыманы. Затрымаць хулігана-мастака дапамагла выпадковая прахожая, якая выклікала міліцыю. Паведамляецца, што мужчына неаднаразова распісваў свастыкай будынак мясцовага рынку, кіёскі "Белсаюздруку", Палац культуры.

Цяпер следства высвятляе, ці мае дачыненне затрыманы да неанацысцкіх групаў і іншых фактаў вандалізму, інфармуе тэлеканал АНТ.