У Гомельскай вобласці грузавік пераехаў раварыста, што ляжаў на дарозе
Увечары 8 снежня 44-гадовы кіроўца грузавой машыны “МАЗ” наехаў на 55-гадовага раварыста, што ляжаў на дарозе. Здарэнне адбылося на трасе М-10 мяжа РФ — Гомель — Кобрын.
Інспектар Гомельскага абласнога ДАІ распавяла, што раварыст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.
Фота: virtualbrest.by