У Гродне дзвюх дзяўчынак-раварыстак на пераходзе збіла машына (фота)

У Гродне адбылася дарожна-транспартная аварыя з удзелам дзвюх малалетніх раварыстак. У пятніцу ўвечары дзяўчынкі перасякалі праезную частку праспекта Янкі Купалы на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на пад’ездзе да гіпермаркета. Яны пры гэтым не спешваліся.

Кіроўца Опеля рабіў правы паварот да гіпермаркета і заўважыў раварыстак у апошні момант. Перадухіліць аварыю ён не змог.

У выніку здарэння дзяўчынкі трапілі ў лякарню, паведамляе сайт Гродзенскай абласной ДАІ.

Фота: gaigrodno.by