У Гродне пачаўся “добраахвотны” збор сродкаў на аднаўленне Каложы

На некаторых прадпрыемствах Гродна пачаўся збор сродкаў на аднаўленне Каложы.  Сакратарам маладзёжных арганізацый прадпрыемстваў даручана правесці агітацыю і збор “добраахвотных” унёскаў з “чальцоў” у памеры сярэднесутачнага заробку да найбліжэйшага суботніка. Сродкі з суботніка, у якім ужо будуць удзельнічаць усё, таксама пойдуць на рэканструкцыю. Такім чынам у некаторых людзей могуць папытаць два сутачных заробка за месяц, паведамляе Блог Гродно s13

Кожнаму выдадзена ўлётка, якая заклікае паўдзельнічаць у рэканструкцыі. Сэнс улёткі зводзіцца да фразы “Хто, калі не мы?”. У тэксце ўлёткі прыводзяцца ілжывыя дадзеныя аб тым, што Коложа занесеная ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны.