У Грузіі звольнілі буйнога чыноўніка за няведанне дзяржаўнай мовы

У Грузіі адправілі ў адстаўку намесніка міністра эканомікі Ўрузмага Каркусава. Такое рашэнне прыняла галава міністэрства Вера Кабалія, паведамляе lenta.ru. Галоўная прычына звальненне — няведанне грузінскай мовы. На рашэнне пра адстаўку Каркусава паўплывалі таксама кантакты чыноўніка з апазіцыяй і яго паездка ў нейкую камандзіроўку без дазволу міністра. Урузмаг Каркусаў займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Грузіі ад 2007 года. Да гэтага ён кіраваў гэтак званым “альтэрнатыўным” урадам Паўднёвай Асеціі.