У Канзасе з'явіўся "Сакрэтны Санта", якія раздае грошы жабракам
У Канзас-Сіці з'явіўся "Сакрэтны Санта" — незнаёмец напярэдадні калядных святаў раздае на вуліцы грошы жабракам і бяздомным, паведамляе Associated Press.
Мяркуецца, што незнаёмец — адзін з сяброў першага "Сакрэтнага Санты", мільянера Лары Сцюарта, які сканаў у студзені 2007 ад рака. За 26 гадоў Сцюарт раздаў жабракам Канзас-Сіці каля 1,3 мільёна долараў.
Цяпер яго сябар вырашыў працягнуць традыцыю. Яго імя не раскрываецца, вядома толькі, што ён працуе бізнэс-кансультантам і жыве ў ваколіцах Канзас-Сіці. "Сакрэтны Санта" плануе раздаць 75 тысяч долараў. Ён стварыў свой інтэрнэт сайт, каб сабраць вакол сябе аднадумцаў.