У крамах і на рынках Гродна знайшлі 70 кг пратэрмінаваных прадуктаў
Санстанцыя знайшла парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў 16 харчовых крамах і на 13 гандлёвых месцах рынкаў Гродна. На Цэнтральным рынку Гродзенскага аблспажыўсаюза гатовыя рыбапрадукты прадаваліся пры тэмпературы навакольнага паветра +24 градусы пры норме ад 0 да -8. На рынку “Карона” былі выяўленыя факты продажу прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Таксама пратэрмінаваныя малочныя прадукты прадаваліся ў некалькіх крамах - "Бурштын", "Ружовы фламінга", "Каласок" ды інш.
За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя 29 чалавек, піша "Гродненская правда". Санстанцыя забракавала і зняла з рэалізацыі больш за 72 кг прадуктаў харчавання са скончаным тэрмінам прыдатнасці.