У Крычаўскім раёне скралі 18-метровую воданапорную вежу
У Крычаве знайшлі злачынцаў, якія скралі воданапорную вежу. Вежа абслугоўвала СПК "Маляцічы", распавёў Еўрарадыё ў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў пры УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў. Раман Посахаў: "Гэта стандартная вежа, такія звычайна стаяць па палях. Каштуе яна 24 мільёны рублёў".
Вежу вышынёй з чатырохпавярховы дом (прыблізна 16 метраў) жыхар Крычава з трыма саўдзельнікамі спрабаваў незаўважна скрасці 21 лютага. Але тое, што вежа знікла заўважілі супрацоўнікі СПК, міліцыя знайшла злачынцаў у гэты ж дзень.
Металічную вежу распілавалі на кавалкі газазваркай і збіраліся пераправіць у Расію, каб прадаць на металалом.