У ліпені Беларусь і Расія могуць разгледзець праект саюзнай канстытуцыі

На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў ліпені наступнага года плануецца абмеркаваць такія пытанні, як праект саюзнай Канстытуцыі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, перадае “Інтэрфакс-Захад”.