У Літве адзначаюць 17-я ўгодкі штурму савецкім спецназам віленскай тэлевежы
17-я ўгодкі штурму савецкім спецназам віленскай тэлевежы адзначаюцца сёння ў Літве. Нагадаем, у ноч на 13 студзеня 1991 года савецкія аддзелы пры падтрымцы
танкаў і бронемашын захапілі літоўскае тэлебачанне і радыё, якія
абаранялі дзесяткі тысяч жыхароў краіны, а сярод іх і група беларусаў.
У выніку 14 чалавек загінулі, сотні людзей пацярпелі.
З нагоды Дня абаронцаў свабоды прайдуць урачыстае пасяджэнне парламента, набажэнствы.
Газета.ру
З нагоды Дня абаронцаў свабоды прайдуць урачыстае пасяджэнне парламента, набажэнствы.
Газета.ру