У Магілёве разбураць дарэвалюцыйны будынак, а на яго месцы пабудуюць "муляж"
Новы будынак анкалагічнага хоспіса на 30 ложка-месцаў па вуліцы Лепяшынскага мусіць захаваць аблічча фасада свайго папярэдніка.
Да такога кампрамісу падчас грамадскіх абмеркаванняў прыйшлі чыноўнікі і прадстаўнікі магілёўскай грамадскасці. Сярод асноўнай прычыны зносу старога будынку называецца нетрывалы фундамент.
Галоўны архітэктар Магілёва Сяргей Бяляеў сам накіруе новыя прапановы па праекту заказчыку - абласному ўпраўленню капітальнага будаўніцтва, паведамляе газета "Магілёўскія ведамасці".
Як раней паведамляла Еўрарадыё, на першых грамадскіх слуханнях, прысвечаных зносу дарэвалюцыйнага будынка, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, а таксама Таварыства беларускай мовы выступілі супраць зносу будынка. Паводле іх, дом пабудаваны ў стыле эклектыкі і ўяўляе сабой гістарычную каштоўнасць.
Фота — formats.by