У Мастах дэпутату адмовілі ў правядзенні пікету (фота)
Дэпутату Мастоўскага раённага савету Дзмітрыю Кухлею адмовілі ў правядзенні пікету каля будынкам мясцовага райвыканкама. Кухлей збіраўся інфармаваць грамадзян пра сітуацыю ў краіне ў сувязі з паглыбленнем крызісу. Ён лічыць патрэбным прыцягнуць увагу грамадскасці і ўлады да таго, што з-за росту цэн на камунальныя паслугі і дэвальвацыю рубля пагоршыўся матэрыяльны стан жыхароў горада.
У адказе, падпісаным старшынёй Мастоўскага райвыканкама Аляксеем Шафарэвічам, гаворыцца, што пікет не дазволілі, бо мэта пікету не адпавядае віду мерапрыемства і, адпаведна, парушае Закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".