У Мінск на выставу прывезлі архіў Міхала Агінскага, які захоўваецца ў Расіі

6 лютага ў Мiнску ў Дзяржаўным музеi гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры Беларусi прайшла прэзентацыя архiва Мiхала Агiнскага.
Яго прывезлi для часовай дэманстрацыi з Масквы, дзе ён захоўваецца ў Расiйскiм дзяржаўным архiве старажытных актаў. Туды архiў Агiнскага трапiў у 1833-iм, паведамляе “Звязда”. Вяртанне архiва стала магчымым па iнiцыятыве Нацыянальнай камiсii Беларусi па справах ЮНЕСКА i пры фiнансавай падтрымцы бюро ЮНЕСКА ў Маскве.

Перамовы i ўсю падрыхтоўчую працу па выяўленнi i вяртаннi архiва ўзяў на сябе Дзяржаўны музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры Беларусi. Дакументы архiва (ён уключае 5912 лiстоў) будуць выкарыстаны нашымi навукоўцамi пры даследаваннi творчасцi Агiнскага, якая з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай культуры.

Копii пэўных дакументаў, мяркуецца, трапяць у музейную экспазiцыю пасля рэстаўрацыi сядзiбы Агiнскага ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, дзе, дарэчы, быў створаны знакамiты паланез "Развiтанне з Радзiмай".