У мінскіх таксістаў-нелегалаў могуць канфіскаваць 25 аўтамабіляў
25 аўтамабіляў на агульную суму 255,5 млн рублёў могуць канфіскаваць у мінскіх таксістаў-нелегалаў. Цяпер яны знаходзяцца на штрафстаянцы і іх лёс вырашыць суд, паведамляе газета "Рэспубліка".
Нагадаем, з лютага ў Адміністратыўны кодэкс унесеныя папраўкі, якія дазваляюць накладваць арышт на аўтамабіль. Падчас першага затрымання таксіста-нелегала папярэджваюць, у другі і наступныя разы — штрафуюць на суму да 3 млн 500 тысяч рублёў. Сёлета ў сталіцы ўжо склалі 27 адміністратыўных пратаколаў, парушальнікі ў сярэднім заплацілі толькі па 100 тысяч рублёў штрафу.
Дарэчы, у мінскай базе таксістаў-нелегалаў, якая была заснаваная ў 1996 годзе, на сённяшні дзень налічваецца каля 2500 чалавек.