У Мінску 90-гадовая бабуля загінула пад коламі грузавіка (фота)

У Мінску 90-гадовая бабуля загінула пад коламі грузавіка (фота)

90-гадовая пенсіянерка загінула пад коламі грузавіка МАЗ на перакрыжаванні вуліцы Арлоўскай з Далгінаўскім трактам у Мінску. Здарэнне адбылося ўдзень 4 снежня. Паводле інфармацыі Onliner.by, наезд адбыўся, калі кіроўца збочваў направа.

За рулём грузавіка быў 21-гадовы малады чалавек, які збочваў на Арлоўскую. А сталага веку жанчына з кійком у той час пераходзіла дарогу ў вызначаным месцы, праўда, пакуль невядома, ці не памылілася яна з сігналам святлафора.

ДАІ шукае сведкаў аварыі для высвятлення абставінаў здарэння.

Фота: ДАІ