У Мінску прайшлі затрыманні ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў. Оn-line
У Мінску прайшлі масавыя затрыманні ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта адбылося на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса. Сюды людзі дашлі з плошчы Незалежнасці. У раёне Кастрычніцкай плошчы знаходзіцца вялікая колькасць аўтобусаў і аўтамашын з міліцыянтамі, паведамляе
БелаПАН. 16:46 Супрацоўнікі спецназу выціснулі людзей з плошчы Незалежнасці. На дадзены момант рух транспарту адноўлены. Ці ёсць затрыманыя, пакуль невядома.
16:21 Прадпрымальнікі прынялі рашэнне разысціся а 17-й гадзіне
Аднак арганізатар акцыі Алесь Таўстыка заклікаў сабрацца яшчэ раз — 25 студзеня а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Да гэтага дня прадпрымальнікі паабяцалі не плаціць падаткаў.
15:57 Прадпрымальнікі перакрылі праспект, прапускаюць толькі хуткую дапамогу
Каля 500 чалавек перакрылі праспект Незалежнасці непадалёк ад будынка БДУ. Супрацоўнікі ДАІ разварочваюць увесь транспарт. Галоўнае патрабаванне прадпрымальнікаў — сустрэча з прадстаўнікамі ўлады.
Міліцыянты загадваюць разысціся, на што прадпрымальнікі адказваюць: "Нас не чуюць, і мы нікога не чуем!"
Еўрарадыё датэлефанавался да Аляксандра Мілінкевіча, які прыйшоў на плошчу выказаць салідарнасць з прадпрымальнікамі.
— Што цяпер адбываецца на акцыі?
— Прадпрымальнікі падышлі да Дома ўраду. І іх кіраўнікі пайшлі патрабаваць, каб хтосьці з прадстаўнікоў Савета міністраў выйшаў да іх на размову. Праўда, падобна, што гэтага не адбудзецца, і прадпрымальнікі паступова пачалі адыходзіць, кажучы, што такія акцыі яны будуць праводзіць пастаянна, пакуль не дасягнуць перамогі. А моладзь як апошні жэст перакрыла дарогу.
— Кажуць, што раней міліцыянты папярэджвалі Вас пра адказнасць за правядзенне гэтай акцыі, ці было гэта насамрэч?
— Так, было. Да мяне падышлі палкоўнікі і пара чалавек у цывільным і сказалі, што я панясу адказнасць, ажно да крымінальнай, за арганізацыю гэтага шэсця і мітынгу.
— А пасля гэтага да Вас ніхто не звяртаўся?
— Ну, пакуль не. Але ў такіх выпадках можна распачаць справу і потым ужо шукаць чалавека, неабавязкова адразу арышт. Проста па законе павінна быць вынесена папярэджанне. Тады гэтага дастаткова для суда, каб пакараць
— На Ваш погляд, сённяшняя акцыя носіць больш палітычны ці эканамічны характар?
— Я думаю, што яна больш эканамічнага характару. Таму што выйшлі людзі не з палітычнай апазіцыі, а тыя, якіх знішчаюць як клас прадпрымальнікаў беларускіх. І гэта вельмі важна, што ў іх адбываецца самаарганізацыя і яны адчуваюць адказнасць за сваю будучыню, за будучыню дзяцей. У іх ёсць ужо адказнасць і палітычная, і яны ўсе кажуць пра тое, што як яны неразумна паступалі, калі казалі, што палітыка асобна, а эканоміка асобна. Ва ўсім свеце гэта разам. Я думаю, што проста адбываецца абуджэнне Беларусі і перш за ўсё прадпрымальнікаў.
— Як да Вас увогуле паставіліся прадпрымальнікі, ці не клікалі яны Вас з сабой у Адміністрацыю?
— Не, не клікалі, і я лічу, што гэта цалкам прадпрымальніцкая справа. Не трэба выкарыстоўваць і палітызаваць людзей. Яны самі мусяць саспець, гэта вельмі важна. Таму я рады, што яны робяць гэта самі, а мы прыходзім, дапамагаем, праяўляем салідарнасць, гэта вельмі важна.
— Вы збіраецеся развіваць турызм у сябе на радзіме, у сувязі з гэтым Вы будзеце рэгістравацца як ІП ці як ПУП?
— (Смяецца.) Сёння для сельскага турызму трэба проста зарэгістравацца і раз на год плаціць падаткі. Там не так, як для ўсіх. Проста лічыцца, што сельская гаспадарка трымае турыстаў.
14:33 Прадпрымальнікі на плошчы Незалежнасці патрабуюць Сідорскага
Каля тысячы чалавек сабраліся каля будынка Дома ўраду. Прадпрымальнікі патрабуюць, каб да іх выйшаў прэм’ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі.
У той жа час, супрацоўнікі спецназу перакрылі доступ у парламент. Людзі скандуюць “Працы!” і “Свабоды!”.
14:33 Прадпрымальнікі рухаюцца на плошчу Незалежнасці
Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Віталіна Грахоўская, прадпрымальнікі, якія ўдзельнічаюць у акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска, рухаюцца па праспекце ў бок плошчы Незалежнасці.
Перад гэтым яны падышлі да Адміністрацыі прэзідэнта, дзе некалькі прадстаўнікоў ІП вядуць перамовы са старшынёй эканамічнага аддзела. Супрацоўнікі спецназу папярэдзілі, што будуць ужываць сілу, калі людзі не разыйдуцца.
У выніку было прынята рашэнне ісці на плошчу Незалежнасці да будынка Дома ўраду. Тым часам міліцыя папярэдзіла апазіцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча, што адказваць за сённяшнюю несанкцыяваную акцыю будзе менавіта ён.
У Брэсцкай вобласці з больш чым 12 тысяч прадпрымальнікаў, якія маюць наёмных працаўнікоў, ПУПы адчынілі менш за 2 тысячы.
Значная колькасць з іх займаецца аказаннем паслуг і гандлем. З пачатку бягучага года ўсе яны ў вымушаным адпачынку. Большасць брэсцкіх прадпрымальнікаў узялі адпачынак.
Налепкамі з такім тэкстам завешаныя амаль усе шапікі на рынку "Славянскі", нікога няма ў гандлёвай алеі за ЦУМам. Аналагічная карціна назіраецца на рынках "Варшаўскі", "Стары горад", "Юбілейны".
Аднак адкрыта пра забастоўку ніхто не кажа. Водпускі прадпрымальнікаў, па іх словах, працягнуцца да канца месяца, а што рабіць пасля — будзе бачна.
На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе праходзіць акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, з’явілася машына з гукаўзмацняльнай апаратурай.
Прадпрымальнікаў папярэдзілі, што мітынг несанкцыянаваны, пасля чаго запрасілі некалькіх чалавек на перамовы ў Адміністрацыю прэзідэнта.
У выніку на перамовы накіраваліся лідэр грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, Карэн Акопаў і Мікалай Рамашын. Але перамовы не пачаліся, бопрадстаўнікі ІП чакаюць адказнага за працаўладкаванне.
Тым часам на Кастрычніцкай плошчы працягваецца мітынг. На ім выступіла дачка Аляксандра Казуліна Вольга, Аляксандр Мілінкевіч і прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў.
Сёння раніцай на трасе па дарозе ў Мінск міліцыянты затрымалі актывістаў прадпрымальніцкага руху Віктара Крываля, а таксама Аляксандра Цацуру з сынам і жонкай.
Яны збіраліся прыняць удзел у мітынгу прадпрымальнікаў, які цяпер пачаўся на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Цацура, які на гэты момант разам з астатнімі знаходзіцца ў міліцыі Мінскага раёна.
“Спачатку нас спынілі супрацоўнікі ДАІ, нібыта я ехаў па другой паласе. Аднак я правілаў не парушаў. Яны загадалі праехаць у аддзел, я адмовіўся. Яны забралі дакументы і пачалі пісаць. Мы зразумелі, што гэта надоўга, зачынілі машыну і сказалі, што пойдзем пешшу. Так і зрабілі. Тады яны выклікалі міліцыянтаў. Яны нас дагналі, пасадзілі ў машыну і прывезлі ў аддзяленне”.
Цяпер там сабралося каля трохсот чалавек. На плошчы заліты каток. У гэты час там праходзіць мерапрыемства пад эгідай БРСМ.
Апошнія фота tut.by

13:14 Большасць брэсцкіх прадпрымальнікаў не выйшлі сёння на працу
У Брэсцкай вобласці з больш чым 12 тысяч прадпрымальнікаў, якія маюць наёмных працаўнікоў, ПУПы адчынілі менш за 2 тысячы.
Значная колькасць з іх займаецца аказаннем паслуг і гандлем. З пачатку бягучага года ўсе яны ў вымушаным адпачынку. Большасць брэсцкіх прадпрымальнікаў узялі адпачынак.
Налепкамі з такім тэкстам завешаныя амаль усе шапікі на рынку "Славянскі", нікога няма ў гандлёвай алеі за ЦУМам. Аналагічная карціна назіраецца на рынках "Варшаўскі", "Стары горад", "Юбілейны".
Аднак адкрыта пра забастоўку ніхто не кажа. Водпускі прадпрымальнікаў, па іх словах, працягнуцца да канца месяца, а што рабіць пасля — будзе бачна.
12:38 Прадпрымальнікаў паклікалі на перамовы ў Адміністрацыю прэзідэнта
На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе праходзіць акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, з’явілася машына з гукаўзмацняльнай апаратурай.
Прадпрымальнікаў папярэдзілі, што мітынг несанкцыянаваны, пасля чаго запрасілі некалькіх чалавек на перамовы ў Адміністрацыю прэзідэнта.
У выніку на перамовы накіраваліся лідэр грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, Карэн Акопаў і Мікалай Рамашын. Але перамовы не пачаліся, бопрадстаўнікі ІП чакаюць адказнага за працаўладкаванне.
Тым часам на Кастрычніцкай плошчы працягваецца мітынг. На ім выступіла дачка Аляксандра Казуліна Вольга, Аляксандр Мілінкевіч і прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў.
12:27 Каля Мінску міліцыянты затрымалі прадпрымальнікаў, якія ехалі на мітынг
Сёння раніцай на трасе па дарозе ў Мінск міліцыянты затрымалі актывістаў прадпрымальніцкага руху Віктара Крываля, а таксама Аляксандра Цацуру з сынам і жонкай.
Яны збіраліся прыняць удзел у мітынгу прадпрымальнікаў, які цяпер пачаўся на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Цацура, які на гэты момант разам з астатнімі знаходзіцца ў міліцыі Мінскага раёна.
“Спачатку нас спынілі супрацоўнікі ДАІ, нібыта я ехаў па другой паласе. Аднак я правілаў не парушаў. Яны загадалі праехаць у аддзел, я адмовіўся. Яны забралі дакументы і пачалі пісаць. Мы зразумелі, што гэта надоўга, зачынілі машыну і сказалі, што пойдзем пешшу. Так і зрабілі. Тады яны выклікалі міліцыянтаў. Яны нас дагналі, пасадзілі ў машыну і прывезлі ў аддзяленне”.
12:05 На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску збіраюцца прадпрымальнікі
Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Віталіна Грахоўская, на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску пачынаюць прыходзіць прадпрымальнікі.Цяпер там сабралося каля трохсот чалавек. На плошчы заліты каток. У гэты час там праходзіць мерапрыемства пад эгідай БРСМ.
Апошнія фота tut.by