У Мінску пройдзе турнір па тайскім боксе, баях без правілаў і К-1
Турнір па баях без правілаў, тайскім боксе і К-1 адбудзецца 26 ліпеня ў Мінску. У ім, як інфармуе БЕЛТА, прымуць удзел чэмпіёны свету і Еўропы. У
праграму ўвойдзе таксама барацьба дзяўчат па правілах К-1 у вагавай
катэгорыі да 52 кг. Славутыя ўдзельнікі спаборніцтваў — двухразовы чэмпіён Беларусі сярод прафесіяналаў Замін Гусейнаў, неаднаразовы пераможца першынстваў свету па тайскім боксе (муай-тай) Чынгіз Алазаў, чэмпіён Еўропы па кікбоксінгу Андрэй Жураўкоў. У "дзявочым" паядынку пазмагаюцца Яна Леванькова і Вольга Прыбыльская.
Турнір складаецца з пяці паядынкаў, усе яны будуць насіць рэйтынгавы характар.
Турнір складаецца з пяці паядынкаў, усе яны будуць насіць рэйтынгавы характар.