У Мінску стала больш жыхароў, цяпер іх 1 мільён 809 тысяч чалавек
У Мінску расце колькасць жыхароў. Цяпер у сталіцы жывуць 1 мільён 809 тысяч чалавек. За дзесяць месяцаў бягучага года нарадзілася 16 тысяч, а памерла 14
тысяч чалавек. Пяць гадоў таму гэтая дынаміка была адмоўнай. Нягледзячы
на тое, што на сто дзяўчынак нараджаецца 109 хлопчыкаў, мужчынская
смяротнасць перавышае жаночую.
У выніку ў Мінску на сённяшні дзень на 1000 мужчын прыпадае 1160 жанчын, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
У выніку ў Мінску на сённяшні дзень на 1000 мужчын прыпадае 1160 жанчын, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.